Ці прыйдзе ў Беларусь зіма, аналагічная той, што зараз у ЗША? Reuters

Ці прыйдзе ў Беларусь зіма, аналагічная той, што зараз у ЗША? Reuters

У бліжэйшыя суткі, 12 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі, у асноўным снег, мокры снег, днём па поўначы — моцны снег.

Месцамі завіруха і наліпанне мокрага снегу, на некаторых участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 6-11 м/с, раніцай і днём у многіх раёнах — з парывамі да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму (перадапошняму) ўзроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?