Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Алега Белаконева начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першым намеснікам міністра абароны, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. 

Лукашэнка назначыў палкоўніка Вадзіма Дзенісенку камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што два месяцы таму, у суботу 2 лістапада, Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі. А палкоўнік Аляксандр Боечка вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі і залічаны ў распараджэнне старшыні Дзяржпагранкамітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0