Аляксандр Лукашэнка не раз называў былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса сваім сябрам. Днямі ў яго гонар быў названы сталічны парк у межах вуліц Каменнагорскай, Лідскай, Калеснікава і Казіміраўскай.

На сайце Музычнага тэатра з’явілася інфармацыя пра сумесны беларуска-венесуэльскі праект. Яго павінна ажыццявіць рэжысёр Ганна Маторная. Музычным кіраўніком праекта з’яўляецца галоўны дырыжор тэатра Юрый Галяс.

Як высветліў маскоўскі сайт «Тэатрал», пад сумесным праектам хаваецца мюзікл пра былога лідара Венесуэлы. Кіруе праектам Херарда Эстрада, першы сакратар венесуэльскага пасольства і каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра ў Мінску. Ён жа напісаў музыку да праекту, а над лібрэта, у аснову якога знаходзіцца біяграфія венесуэльскага дыктатара, працуюць беларускія драматургі.

Прэм’ера адбудзецца летам у Мінску, а пасля у Каракасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?