12.01.2014 / 14:37

Чалавекам года ў Літве абралі 16-гадовую плыўчыху 5

Чацвёрты год часопіс Valstybe выбірае людзей, чыя дзейнасць, на думку членаў рэдакцыі, найбольш спрыяе развіццю і станаўленню літоўскай дзяржавы.

У канцы 2013 года былі абраныя 17 кандыдатаў, чыя дзейнасць у сферах спорту, культуры, навукі, бізнесу, палітыкі і СМІ, на думку рэдакцыі, заслугоўваюць асаблівай увагі. Канчаткова рашэнне, хто стане чалавекам года, грунтуецца на звестках рэпрэзентатыўнага апытання.

Амаль без сумненняў жыхары Літвы выбралі чалавекам года ў 2013 годзе плыўчыху, алімпійскую чэмпіёнку Лондана-2012 (100 м брасам) Руту Мейлутыце. Сярод трох кандыдатаў яе згадалі 75,5% апытаных.

Сёлета часопіс намінаваў Р.Мейлутыце не толькі за спартыўныя перамогі (золата і срэбра чэмпіянату свету па плаванні ў Барселоне, а таксама два золаты і срэбра на чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе ў Даніі), але і за грамадзянскую пазіцыю.

У 2013 годзе пачаў працаваць Дабрачынны фонд дапамогі Мейлутыце, ў снежні 2013 года яна арганізавала ў Вільні першы Сямейны турнір па плаванні. Ахвяраванні прыватных спонсараў і сабраныя падчас турніру сродкі былі аддадзеныя дзецям, якія пражываюць у сем'ях, куды Дзед Мароз не прыходзіць.

Плануецца, што гэты турнір стане традыцыйным, а Рута сцвярджае, што ў будучыні мае намер праводзіць і дзіцячыя спартыўныя лагеры для навучання дзяцей плаванню.

Другое месца ў апытанні заняла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

На трэцім месцы апынуўся знакаміты літоўскі баскетбаліст Ёнас Валанчунас.

0
Юрась Беларус / Адказаць
12.01.2014 / 16:09
Чырвону руту не шукай вечарамі...
0
фцф / Адказаць
12.01.2014 / 19:29
Рута Раньняя, але ж Непаўналетняя, таму квітнее толькі зранку і ўдзёнь.
0
a в Литве тоже Дед Мороз? / Адказаць
12.01.2014 / 22:17
или Санта?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру