12.01.2014 / 16:26

Лукашэнка на прыёме да старога Новага года расказаў, што такое шчасце, і ўзнагародзіў Ярмошыну, Кабякова і Вакульчыка 12

«Шчасце — гэта вялікае мастацтва, якое кожны чалавек штодня творыць сваімі рукамі».

Такую думку Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння на традыцыйным прыёме з нагоды старога Новага года.

«Наша шчасце — не дарунак зверху, а вялікае мастацтва, якое кожны чалавек штодня творыць сваімі рукамі. І толькі ад нас залежыць, наколькі больш шчаслівым мы зможам стаць у новым годзе», — сказаў афіцыйны беларускі кіраўнік.

На прыём запрошаны вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, спорту, журналісты.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і Падзякі прэзідэнта заслужаным людзям краіны.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ордэна Айчыны III ступені ўдастоены кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны таксама міністр абароны Юрый Жадобін і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы.

Ордэнам Пашаны адзначаны памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод членаў каманды прэзідэнта Беларусі па хакеі.

0
tt-34 / Адказаць
12.01.2014 / 17:18
Проперло его на награды эти "почетные". Раздает направо и налево и кому попало, как Брежнев, скоро сам себе давать начнет и ходить, позвякивая.
0
mikola ramanau / Адказаць
12.01.2014 / 17:55
Sczast*e- ranicai pracznucca *zyvym* i na *svabodze*.....
0
непаняткі / Адказаць
12.01.2014 / 18:02
"сацыяльна-эканамічнае развіццё"- гэта што ж там Кабякоў развіў? Склады забілі неліквідам? А Вакульчык да якой дзяржаўнай бяспекі прыклаўся- расейскім базам і звальненню выкладчыкаў, сачэннем за Лябедзькай з Вінаградавым і інш.?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру