12.01.2014 / 19:04

На манетах еўра адчаканілі Пагоню — фотафакт 42

Увесну высветліцца, ці дазволяць Літве далучыцца да еўразоны. У выпадку, калі будзе дадзена зялёнае святло, на Манетным двары Літвы ўжо гэтым летам пачнуць чаканіць літоўскі еўра. Як будуць выглядаць новыя грошы ўжо можна ўбачыць у віленскім Музеі грошай.

У 2006 г. да ўдзелу ў конкурсе па стварэнні нацыянальнага боку еўраманет былі запрошаны самыя вядомыя літоўскія мастакі. Конкурс быў абвешчаны ў надзеі на тое, што Літве дазволяць далучыцца да зоны еўра з 2007 года. Аднак тады з-за высокай інфляцыі еўра ўвесці не ўдалося.

Адзін бок еўраманет для ўсіх краін аднолькавы, на другім — краінам дазволена вырашаць, як адлюстраваць сваю ідэнтычнасць у агульнай валюце.

Першае месца на конкурсе дасталася Антанасу Жукаўскасу. Пазней праўленне Банка Літвы зацвердзіла прапанаваны праект.

«Гэта Пагоня. Мы атрымалі розныя прапановы, што гэта маглі быць розныя архітэктурныя аб'екты — Кафедральны сабор, Вежа Гедыміна, касцёл Святой Ганны, але мы ўсё ж такі думалі, што найлепшым выбарам было б тое, з чым Літву ідэнтыфікуюць стагоддзямі. Гэта Пагоня, сфармаваная ў XVI-м стагоддзі як геральдычны знак вялікіх князёў літоўскіх.

Да прыкладу, Кафедральны сабор мы не можам параўнаць з рымскім Калізеем, які ведаюць ва ўсім свеце. Ён не быў бы так відавочны і вядомы сярод іншых манет», — кажа кіраўнік Музея грошай Відмантас Лаўрынавічус.

Пасля абвяшчэння пераможцаў конкурсу і зацвярджэння Банкам Літвы праекта на Манетным двары Літвы былі адчаканены каля 10 000 літоўскіх еўраманет.

Амаль усе яны ў дадзены момант захоўваюцца на манетным двары.

Калі з наступнага года Літве атрымаецца ўвесці еўра, летам пачнуць біць новыя манеты.

Delfi.lt

0
ура! / Адказаць
12.01.2014 / 19:12
хай все знают, что это литовский герб! А нам - кочерыжка!
0
кіяскёр / Адказаць
12.01.2014 / 19:35
Калі я пабачыў здымак, я зразумеў, вось ён знак ці сымбаль. Знак страчаных 20ці гадоў, сымбаль таго, як не здолела Беларусь апынуцца роўнай сярод роўных. Як зацягвае яе ў вір Расейскай імпэрыі. Неяк зашчаміла сэрца, калі пабачыў Пагоню з надпісам Lietuva. Зараз менавіта з гэтай краінай будзе асацыявацца для эўрапейцаў Пагоня. Боль, здрада, падман усё адносна мяне асабіста. Відавочна прыкладна такія эмоцыі я буду адчуваць кожны раз, калі буду трымаць гэтую манету ў руках. Шмат пакаленняў змагаліся за Пагоню, але страцілі гэты сымбаль менавіта сённяшнія мы.
0
смех / Адказаць
12.01.2014 / 19:56
блин что за бред, почитайте истоию, настоящая ЛИТВА это земли НОВОГРУДКА и окресностей, именно на них образовалась то за что пытаются уцепиться те кто вообще никакого отношения к ней не имеет, на землять теперешней литвы жило другое племя))) и точно никакого отношения к давней литве не имело
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру