У матчы 11-га туру баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» прайгралі сёння, 12 студзеня, у гасцях клайпедскаму «Няптунасу» — 72:75 (21:15, 16:16, 21:23, 14:21).

Марыуса Рункаўскаса было не спыніць, не стрымаць — 40 ачкоў (з іх - 10 трохачковых), найлепшы ў «Цмокаў» Вінсэнт Хантэр набраў толькі 13 ачкоў, фота basketnews.lt

Марыуса Рункаўскаса было не спыніць, не стрымаць — 40 ачкоў (з іх - 10 трохачковых), найлепшы ў «Цмокаў» Вінсэнт Хантэр набраў толькі 13 ачкоў, фота basketnews.lt

Заўважым, што пасля першай паловы мінчукі вялі ў ліку з розніцай ў шэсць мячоў — 37:31, але зноў каторы раз правалілі канцоўку.

Гэта параза адкінула «Цмокаў» за лінію плэй-оф, у наступны раўнд трапляюць шэсць клубаў, а «Мінск» фармальна зараз сёмы.

Група В: Хімкі — 11 перамогаў, 0 паразаў, ЦСКА — 10-1, Трыумф — 6-5, ВЭФ — 5-6, Чырвоныя Крылы — 5-6, Чырвоны Кастрычнік (Красный Октябрь) — 4-6, Цмокі — 4-6, Азоўмаш, Няптунас Астана — 3-8.

У «Цмокаў» і «Чырвонага Кастрычніка» — па 10 гульняў, 6 студзеня быў адменены іх матч у Валгаградзе пасля тэрактаў 29 і 30 снежня. Гульня перанесена на сакавік.

Наступны матч «Цмокі» правядуць у гэту нядзелю, 19 студзеня, на «Мінск-Арэне» супраць рыжскага ВЭФа. Пачатак а 16-й.

Затым матч 2 лютага ў Маскве супраць ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0