Капітан гандбольнай зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка не згуляе ў панядзелак у стартавым матчы каманды на чэмпіянаце Еўропы супраць харватаў.

Як паведамілі са штаба каманды, у ноч напярэдадні гульні ў яго рэзка — да 39 градусаў — павысілася тэмпература.

Медыцынскі штаб зборнай не бачыць магчымасці падрыхтаваць гульца да выхаду на пляцоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?