13.01.2014 / 15:19

Апошні мінскі здымак Караткевіча - фота 4

Фота Уладзіміра Караткевіча, датаванае 2 ліпеня 1984, апублікаваў пісьменнік Адам Глобус, адшукаўшы ў архіве свайго бацькі — Вячаслава Адамчыка.

Гэта адно з апошніх фота пісьменніка, зробленае, верагодна, у Мінску. У сярэдзіне ліпеня 1984 Караткевіч разам з мастаком Пётрам Драчовым і фатографам Валянцінам Ждановічам выправіцца ў вандроўку па Прыпяці, падчас якой у пісьменніка абвострыцца язвавая хвароба. 25 ліпеня 1984 Караткевіча не стане.

СМ

0
Сяргей / Адказаць
13.01.2014 / 16:19
Гэты здымак вядомы і ён некалькі разоў друкаваўся.
0
З Палесся / Адказаць
13.01.2014 / 19:18
Есць фота з апошняй вандроўкі пісьменніка па Прыпяці.
0
Адам Глобус / Адказаць
14.01.2014 / 10:49
У маёй публікацыі пазначана дакладная дата, калі быў зроблены здымак. Яна напісана на ім татавай рукою. Раней у публікацыях пазначаўся адно год.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру