Матацыкл Harley-Davidson Dyna Super Glide, які належыць папу Францішку, прададуць 6 лютага ў французскай сталіцы на дабрачынным аўкцыёне. Паводле папярэдніх ацэнак, цана лота складзе € 12—15 тыс.

У чэрвені мінулага года 35 тыс. байкераў прыехалі ў Рым на матацыклах Harley-Davidson ў гонар 110-годдзя вядомай маркі. Пантыфік блаславіў мотааматараў, а тыя прэзентавалі яму два матацыклы.

Па рашэнні папы Рымскага мадэль Harley-Davidson Dyna Super Glide з яго аўтографам выстаўлена на таргі, выручка ад якіх паступіць у каталіцкую дабрачынную арганізацыю Caritas Roma. З атрыманых сродкаў плануецца аднавіць гатэль для бяздомных і забяспечыць іх бясплатным супам. Сам аўкцыён правядзе лонданскі дом Bonhams.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?