Галоўны трэнер хакейнага клуба «Нёман» з Гродна Дзмітрый Краўчанка паводле афіцыйнай версіі быў звольнены па ўласным жаданні. Як стала вядома tutgrodno.com, існуе і неафіцыйная версія. Прычынай адстаўкі трэнера стаў канфлікт у клубным аўтобусе пасля адной з выязных гульняў.

Заўзятары на форумах кажуць, нібыта прычынай адстаўкі магла стацца бойка, завадатарам якой стаў Дзмітрый Краўчанка, прычым у п'яным выглядзе.

Афіцыйна каментаваць гэтую інфармацыю гродзенскія хакейныя функцыянеры не жадаюць. На сайце хакейнага клуба «Нёман» якой-небудзь інфармацыі аб звальненні галоўнага трэнера на дадзены момант няма.

Паводле чутак, кіраўніцтва клуба (магчыма не толькі клуба) пайшло на кампраміс - альбо крымінальная адказнасць (у трэнера ўжо быў умоўны тэрмін), альбо звальненне па ўласным жаданні.

Кіраўнік «Нёмана» Анатоль Варывончык у інтэрв'ю sport.tut.by заявіў:

Сёння я падпісаў заяву Дзмітрыя Краўчанка аб сыходзе з пасады галоўнага трэнера. У ім ён паказаў прычыну «па сямейных абставінах». Гэта была ўжо другая заява Дзмітрыя Аляксандравіча. Першае ён напісаў яшчэ перад Новым годам, 31 снежня, але мы не сталі яго разглядаць. І вось днямі паступіла другая. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны Эдуард Валіўлін, які раней працаваў асістэнтам у штабе Дзмітрыя Краўчанка. Будзем займацца пошукамі кандыдатаў і паралельна прыглядацца да таго, як пойдзе праца ў Валіуліна. У залежнасці ад гэтага і будзем прымаць рашэнне. Акрэсліць кола магчымых кандыдатаў пакуль не магу, мы толькі сёння пачалі працу ў гэтым кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0