Урад Нідэрландаў абмяркоўвае законапраект, які абавяжа асуджаных да турэмнага зняволення ўносіць арэндную плату за свае турэмныя камеры.

Урад краіны хоча спагнаць са зняволеных плату ў памеры шаснаццаці еўра на дзень цягам максімум двух гадоў, што складае прыкладна сем адсоткаў ад рэальнага кошту арэнды.

Яшчэ адзін вынесены на абмеркаванне законапраект прадугледжвае спагнанне са зняволеных кампенсацый за правядзенне следства і судовых слуханняў.

У мінулым годзе Нідэрланды абвясцілі аб планах па закрыцці каля дваццаці турмаў з-за бюджэтных скарачэнняў.

Мяркуецца, што закон аб плаце за камеры можа ўступіць у сілу ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?