Суд Жлобінскага раёна прыгаварыў былога прадпрымальніка да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады за махлярства ў буйным памеры (артыкул 209 КК).

Мужчына 1972 года нараджэння сем гадоў таму ўзяў у кліентаў перадаплату па дамовах аб вырабе мэблі на замову і знік. Як паведаміў памочнік пракурора Жлобінскага раёна Міхаіл Забелін, да 2012 года абвінавачаны быў у вышуку, увесь гэты час ён жыў у адным з манастыроў ва Украіне. У 2012 годзе махляр быў адшуканы і дэпартаваны ў Беларусь.

У 2004 годзе жыхар Жлобіна стварыў фірму па вырабе мэблі на замову. Справы ішлі добра. У 2007 годзе прадпрымальнік узяў мноства замоў, перадаплату (ад 50 да 70% за замову) і знік. Яго ахвярамі сталі 65 чалавек, якія страцілі ўвогуле больш як 86 млн. рублёў.

Падчас суда абвінавачаны кампенсаваў урон пацярпелым у поўным аб'ёме, што паўплывала на прыгавор, як і тое, што раней ён не быў судзімы і мае малое дзіця. Чаму не былі выкананы абавязацельствы і куды падзеліся грошы, мужчына на судзе не растлумачыў.

9 студзеня прысуд набыў законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?