AFP

AFP

Форвард мадрыдскага «Рэала» Крыштыяну Раналду атрымаў другі «Залаты мяч» ФІФА за сваю кар'еру. Ён быў прызнаны найлепшым футбалістам 2013 на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Цюрыху 13 студзеня.

У 2013 годзе Раналду забіў 69 галоў у 60 матчах. Першы «Залаты мяч» ён заваяваў у 2008 годзе, калі выступаў у складзе «Манчэстар Юнайтэд».

На званне найлепшага футбаліста 2013 прэтэндавалі таксама форвард «Барселоны» Ліянэль Месі, які заваяваў чатыры апошнія «Залатыя мячы» і паўабаронца мюнхенскай «Баварыі» Франк Рыберы.

Узнагароду за найлепшы гол атрымаў форвард шведскай зборнай Златан Ібрагімавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?