14.01.2014 / 12:23

У бельгійскай школе са спісваннем змагаліся з дапамогай беспілотніка 4

У школе імя Томаса Мора ў бельгійскім Мехелене вырашылі змагацца са спісваннем падчас кантрольных і самастойных работ з дапамогай беспілотнага квадракоптэра. Эксперымент правялі ў класе, дзе дзеці выконвалі пісьмовы тэст.

Беспілотнік DJI Phantom, абсталяваны камерай, падчас заняткаў лётаў над партамі і здымаў. Зафіксаванае перадавалася на сінхранізаваны з апаратам планшэт.

Ці меў эксперымент поспех, не ўдакладняецца. Праўда, некаторыя крытыкі праекта выказалі меркаванне, што дзецям будзе цяжка засяродзіцца на заданні, калі над іх галовамі нештае лётае.

Беспілотныя лятальныя апараты апошнім часам выкарыстоўваюцца даволі шырока. Напрыклад, эксперыменты з дастаўкай з дапамогай беспілотніка у ЗША правялі вытворцы піцы і інтэрнэт-крамы Amazon.

0
здоровье детей подвергалось опасности / Адказаць
14.01.2014 / 12:41
кучше как в Китае - коробку на голову.
0
Richtigman / Адказаць
14.01.2014 / 13:05
Можа скончыць квадралёт: На галовах - свой палёт !
0
belariy / Адказаць
14.01.2014 / 14:00
во во. ведаючы еўрапейцаў, калі гэтая цацка зваліцца некаму на башку... гвалтаў, сопляў будзе - ратуй божа. )))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру