14.01.2014 / 14:21

18-томная «Беларуская энцыклапедыя» даступная ў інтэрнэце 5

Выданне даступнае на сайце Slounik.org

Выданне нацыянальнай энцыклапедыі – абавязковая ўмова для існавання незалежнай дзяржавы. Бо менавіта на старонках шматтомнага даведніка можна прадставіць усё пра Беларусь і пра ўвесь свет па-беларуску.

prodano.by

У савецкія часы выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» узначальваў паэт Пятрусь Броўка. Менавіта пры ім была падрыхтаваная і выдадзеная першая 12-томная «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Пры ўсіх недахопах (гаворка асабліва пра савецкае мысленне, якое дамінавала ў артыкулах) на яе старонках былі ўпершыню змешчаны біяграфіі шэрагу нацыянальных дзеячоў (хай сабе, і з адмоўнай ацэнкай).

З абвяшчэннем незалежнасці Беларусі стала зразумела: грамадству патрабуецца новая энцыклапедыя, напісаная з нацыянальных пазіцый.

Яе падрыхтоўка пачалася ў 1993 годзе пад кіраўніцтвам пісьменніка і даследчыка беларускай эміграцыі Барыса Сачанкі. 18 тамоў (апошні ў двух кнігах) выйшлі ўжо пасля яго смерці пад кіраўніцтвам паэта Генадзя Пашкова.

Першы том з’явіўся ў 1996, апошні – у 2004 годзе. Кожны з тамоў змяшчае прыкладна па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў кніга). У 18 тамах змешчана каля 80 тысяч тэрмінаў.

Беларуская энцыклапедыя – універсальны сістэматызаваны даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам, пра найважнейшыя падзеі гісторыі і сучаснага грамадска-палітычнага жыцця, пра выдатных дзеячаў усіх часоў і народаў. У той жа час пэўная перавага аддаецца аргументаванаму асвятленню падзей, з’яў, фактаў, звязаных з Беларуссю і з яе выдатнымі дзеячамі ва ўсіх галінах жыцця.

Такія даведнікі апрыёры павінны быць даступныя ў электронным варыянце. Размяшчэнне энцыклапедыі ў інтэрнэце – надзвычай годная справа.

Акрамя таго, трэба звярнуць увагу яшчэ на два аспекты. Не сакрэт, што большасць звычайных наведвальнікаў часцей не гартаюць усю энцыклапедыю, а выбіраюць асобныя артыкулы на папулярных рэсурсах. Напрыклад, у «Вікіпедыі». Электронная энцыклапедыя, напісаная «наркамаўкай», налічвае 67,7 тысяч артыкулаў, «тарашкевіцай» – амаль 52 тысячы. Цяпер рэдактары змогуць яшчэ больш павялічыць іх аб'ём, дадаўшы матэрыялы 18-томніка.

Другі аспект звязаны з тым, што

звесткі, змешчаныя ў даведніках, імкліва старэюць. З часоў падрыхтоўкі першага тома прайшло ўжо амаль два дзесяцігоддзя. Таму будучыня ўсіх энцыклапедый – за іх размяшчэннем у электронным фармаце з магчымасцю абнаўлення. З’яўленне 18-томніка на Slounik.org – адзін з першых крокаў у гэтай справе.

Глеб Кандрацьеў

14.01.2014 / 23:39
Было б добра, калi б аўтары на http://slounik.org/books размесцiлi iнфармацыю аб тым, якiя артыкулы ў якiх тамах . Напрыклад: том 1-ы з "Аба..." да "Баз..." Цягнуць усе 8,7 Гб неяк нязручна...
0
мда... / Адказаць
16.01.2014 / 02:45
А якім чынам вырашанае тут пытаньне аўтарскага права?
0
карыюс / Адказаць
09.04.2014 / 09:16
Апошняя такая энцыклапедыя. Больш ня будзе каму выдаваць...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру