Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Савецкага раёна сталіцы крымінальную справу ў дачыненні да жыхара сталіцы, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры).

Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Находка адзначыла, што згодна з прад'яўленым абвінавачваннем жыхар Мінска, з'яўляючыся дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю, сумесна з асобамі, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў вышуку, з красавіка 2011 года па снежань 2012 года ухіляўся ад выплаты падаткаў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення скажоных звестак у падатковыя дэкларацыі (разлікі). Гэта пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры на суму больш за 1 мільярд 700 мільёнаў рублёў.

У дачыненні да ўсіх фігурантаў злачынства абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0