Французскія ўлады ў 2013 годзе дэпартавалі са сваёй тэрыторыі 19380 цыган. Гэты лік для краіны стаў рэкордным. Адначасова былі разбураны 165 табараў, у якіх пражывалі дэпартаваныя. Пры гэтым большасці з высланых з краіны не аказвалася ніякай дапамогі, французскія ўлады не спрабавалі дзе-небудзь часова размясціць іх.

Колькасць дэпартаваных з Францыі цыганоў, па дадзеных праваабаронцаў, у параўнанні з 2012 гадах вырасла больш, чым удвая. У 2012 годзе з краіны было выслана больш за 9400 цыганоў, а ў 2011 годзе — каля 8400.

Міністр унутраных спраў Францыі Мануэль Вальс настойвае, што раз цыганы ж не хочуць інтэгравацца ў грамадства, іх трэба дэпартаваць. Падобнага меркавання прытрымліваецца, паводле дадзеных апытанняў, большая частка насельніцтва краіны.

Кампанію па высяленню прадстаўнікоў гэтай народнасці, якія прыехалі з Балгарыі і Румыніі, пачаў яшчэ папярэдні прэзідэнт краіны Нікаля Сарказі.

Паводле афіцыйных дадзеных, усяго ў Францыі пражывае каля 20 тысяч цыганоў. Як правіла, прадстаўнікі гэтай народнасці разбіваюць табары на ўскраінах невялікіх гарадоў. Большасць французскіх цыган з'яўляюцца мігрантамі з Балгарыі і Румыніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?