Ад 27 снежня па 12 студзеня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі цягам адпрацоўкі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог спынена 4.446 парушэнняў кіроўцамі хуткаснага рэжыму, у тым ліку 2.007 перавышэнняў хуткасці больш чым на 20 км.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 70 % перавышэнняў хуткасці руху аўтатранспарту здзейснена грамадзянамі Расіі, якія пераважна ішлі па аўтадарозе М1/Е30 Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі да пунктаў памежных пераходаў «Варшаўскі мост», «Дамачава» і назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?