Бі-Бі-Сі

Бі-Бі-Сі

Канадскі тэнесіст Фрэнк Данцевіч страціў прытомнасць падчас матча першага круга Australian Open, паскардзіўся на надвор'е і сказаў, што ўвогуле «негуманна» дазваляць праводзіць матчы ў падобных умовах.

У гэты ж час на іншым корце, у былога лідара агульнага заліку WTA Караліны Вазняцкі, распавілася бутэлька з вадой.

Прадстаўніца Сэрбіі Алена Янкавіч атрымала лёгкі апёк спіны прысеўшы на пластыкавае крэсла.

Беларуска Вікторыя Азаранка падсумавала аўторак на спаборніцтвах: «Такое ўражанне, быццам на корце танчыш як блін на патэльні!»

Тым часам у Мельбурне тэмпература сягае +42!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?