Выбуховага прыстасавання спецслужбы не выявілі. Мужчына, які заявіў пра хуткі выбух у кінатэатры «Кастрычнік», затрыманы.
Паўтары гадзіны будынак кінатэатра быў ачэплены, а бліжэйшыя вуліцы — перакрытыя. Пасля праверкі выбуховай прылады ў будынку выяўлена не было. Прыкладна а 18.45 кінатэатр вызвалілі спецслужбы, а рух для пешаходаў і транспарту быў адноўлены.
Неўзабаве быў затрыманы мужчына, які паведаміў аб мініраванні. Паводле інфармацыі дзяжурнай часткі Баранавіцкага ГАУС, ім аказаўся раней судзімы гараджанін 1989 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Па факце здарэння праводзіцца праверка. У дачыненні да парушальніка будзе ўзбуджана крымінальная справа.