ТАА СП «Белсел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі.
Паводле пастановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, рашэнне прынята з улікам парушэнняў патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення дзейнасці.
У прыватнасці, не забяспечана пакрыццё тэрыторыі, на якой пражывае 90 % насельніцтва Беларусі, а таксама асобных участкаў аўтадарог.
Ліцэнзія «БелСела» сапраўдная да 23 студзеня 2014 года.