Сёння ў Тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску адбудзецца прэм’ера спектакля «Пан Тадэвуш» паводле Адама Міцкевіча. Аднак, як паведамілі ў сацыяльных сетках акцёры тэатра, з дэкарацый знікла выява герба «Пагоня», якая была на генеральнай рэпетыцыі.

Старадаўні беларускі герб можна было ўбачыць на сцягах на сцэне.

«Так, «Пагоня» была на генеральнай рэпетыцыі і на ўчорашнім паказе спектакля. Але сёння зранку стала вядома, што на адкрытым прэм’ерным паказе выявы герба не будзе», — пацвердзіў акцёр Раман Падаляка.

У прэс-службе і адміністрацыі тэатра пакуль не ведаюць, ці знік са спектакля герб, і калі знік, то чаму. Параілі тэлефанаваць наўпрост мастацкаму кіраўніку тэатра Мікалаю Пінігіну. Маўляў, толькі ён будзе ў курсе. Але Пінігін у гэты момант знаходзіцца на рэпетыцыі, таму каментара мы не атрымалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?