Беларускі абаронца Ігар Шытаў скасаваў кантракт з маскоўскім «Дынама» паводле ўзаемнай згоды бакоў.

Цяпер яго агенту Мікалаю Шпілеўскаму трэба будзе знайсці для футбаліста новую каманду, паведамляе Прессбол.

Шытаў выступаў у 2005—2008 гг. за жодзінскае «Тарпеда», затым два з паловай сезоны правёў у БАТЭ (2009—2011). У жніўні 2011 г. перайшоў у маскоўскае «Дынама», але згуляў толькі тры матчы і быў аддадзены ў арэнду ў «Мардовію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0