15.01.2014 / 16:35

Белгазпрамбанк набыў на аўкцыёне Christie‘s працы трох беларускіх мастакоў 2

Сцэна святкавання Купалля на карціне «Ноч на святога Яна» Дзмітрыя Стэлецкага

Эскіз да балета «Жар-птушка» Леа Індэнбаўма

«Бюст дзяўчыны»

Гэта Леў Бакст, Дзмітрый Стэлецкі і Леў Індэнбаўм. Працы гэтых майстроў упершыню з'явяцца ў Беларусі.

Леў Бакст і Дзмітрый Стэлецкі (нароўні з Рэрыхам, Бенуа, Сомавым) з'яўляюцца прадстаўнікамі мастацкага аб'яднання «Свет мастацтва».

Урадэжнец Гродні Леў Бакст сёння прызнаны адным з самых дарагіх тэатральных мастакоў у свеце. Ён праславіўся дзякуючы афармленню спектакляў трыўмфальных «Рускіх сезонаў» Дзягілева. Разам з кампазітарам Стравінскім Бакст аформіў серыю балетных пастановак, якія прынеслі абодвум сусветную вядомасць. Эскіз гарнітура да аднаго з іх — «Жар-птушка» — зараз у калекцыі Белгазпрамбанка.

Брэстаўчанін Стэлецкі з 1914 года жыў у Парыжы, дзе распісваў праваслаўныя храмы, афармляў спектаклі па матывах рускага фальклору. Банк купіў яго карціну «Ноч святога Яна».

Скульптар Леў Індэнбаўм нарадзіўся на Магілёўшчыне, жыў і вучыўся ў Вільні, а ў 1911 годзе пераехаў у Парыж. Сярод яго сяброў былі Суцін, Дыега Рывера, а Мадзільяні пісаў яго партрэт.

tut.by

0
папраўце / Адказаць
15.01.2014 / 23:07
Дык "Жар-птушка"- гэта Бакст, а ў вас Індэнбаўм.
0
вось / Адказаць
16.01.2014 / 18:54
Вы ж не забывайце, што адзіныя, хто сапраўды мае права звацца беларусамі - гэта габрэі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру