У Беларусі каля трох тысяч грамадзкіх арганізацый. Да нядаўняга часу істотныя льготы па арэндзе памяшканняў (90 % зьніжка) былі ў 451 арганізацыі. У гэтым годзе сьпіс шчасьліўцаў рэзка скарацілі.

Пералік ільготнікаў складаецца па ўзгадненьні з кіраўніком краіны.

У шорт-ліст аб'яднаньняў, якім далі льготу, увайшлі практычна ўсе фэдэрацыі спорту, уключаючы нават… Фэдэрацыю гольфа. Са 195 арганізацый, якія засталіся ў сьпісе ільготнікаў, 52 — менавіта спартыўныя фэдэрацыі і аб'яднаньні.

Сярод шчасьліцаў і Камуністычная партыя Беларусі.

У сьпіс грамадзкіх аб'яднаньняў, якім аказваецца падтрымка,

не ўвайшлі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Беларускі фонд SOS - Дзіцячая вёска, Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў. Льгот таксама пазбавіліся саюзы нацыянальных меншасьцяў,

у тым ліку праўладны Саюз палякаў на Беларусі.

У Дзяржаўным камітэце па маёмасьці адмаўляюцца тлумачыць прычыну, спаслаўшыся на «немагчымасьць даць інфармацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?