Лоўкостар патлумачыў скарачэнне рэйсаў недахопам самалётаў.

Ryanair унёс змены ў летні расклад палётаў з польскіх аэрапортаў. Як відаць з сістэмы браніравання, кампанія закрыла некалькі дзясяткаў маршрутаў. Многія з іх не будуць адноўлены пасля зімовага сезону, калі колькасць рэйсаў традыцыйна меншая, чым улетку.

Кампанія, хутчэй за ўсё, закрые рэйсы з Быдгошчы ў Дзюсельдорф, Жыроны і Глазга, з Гданьска ў Жырону, з Катавіцаў ў Брысталь, Эдынбург, Жырону і Манчэстар, з Кракава ў Білунд, Корк і Гётэборг, з Лодзі ў Брысталь, Эдынбург, Ліверпуль і Мілан, з Любліна ў Ліверпуль, з Познані ў Іст-Мідлэндс і Мілан, з Жэшува ў Бірмінгем, Жырону і Глазга, з Шчэціна ў Брысталь і Эдынбург, з Уроцлава ў Брусэль, Венецыю, Мальме і Борнмут.

З Варшавы плануецца адмяніць палёты ў Франкфурт, Бэрн, Корк і Дзюсельдорф.

Некаторыя з гэтых маршрутаў цалкам зніклі з сістэмы браніравання, лёс іншых пакуль яшчэ невядомы. Інфармацыю аб скарачэнні палётаў ўжо пацвердзілі прадстаўнікі кампаніі. Паводле слоў Катажыны Габорац, якая адказвае за маркетынг, Ryanair паменшыць колькасць рэйсаў і з аэрапортаў іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?