Фота: Сяржук Серабро, Народныя навiны Вiцебска. На беларускіх аўтарынках Аudi А8 W12 2010 г. каштуе не менш за 40 тыс. еўра. Кошт базавай версіі новага аўтамабіля - 157.590 еўра.

Фота: Сяржук Серабро, Народныя навiны Вiцебска. На беларускіх аўтарынках Аudi А8 W12 2010 г. каштуе не менш за 40 тыс. еўра. Кошт базавай версіі новага аўтамабіля - 157.590 еўра.

Фота: fara.ru. У аўтапарку Віцебскага аблвыканкама некалькі джыпаў Tоyota Land Cruiser 100 2006 года выпуску. Такая машына на аўтарынках сёння каштуе 30-45 тыс. долараў. Цана на новы Land Cruiser пачынаецца ад 101.800 даляраў.

Фота: autolider.by У 2008 годзе некалькі аблвыканкамаў закупілі аўтамабілі Volkswagen Touareg. Сёння адна такая машына 2008 г. каштуе каля 30-35 тыс. даляраў. Цаны на новы Touareg пачынаюцца ад 73.819 даляраў.

Фота: eсarlist.com. Audi А8L 2011 года выпуску. Цэны на такі б/у аўтамабіль - у дыяпазоне 45-50 тыс. еўра. Новая машына каштуе ад 107.735 еўра.

Фота: eсarlist.com. Audi А8L 2011 года выпуску. Цэны на такі б/у аўтамабіль - у дыяпазоне 45-50 тыс. еўра. Новая машына каштуе ад 107.735 еўра.

Фота: drom.ru Volvo S80 2006-2007 г. - Адна з самых папулярных машын у аўтапарках аблвыканкамаў. Сёння такі седан 7-гадовага ўзросту каштуе 15-20 тыс. даляраў. Цана на новую Volvo S80 - больш за 45 тыс. даляраў.

На днях некалькі аблвыканкамаў абвясцілі таргі на аказанне паслуг па рамонце і тэхабслугоўванні аўтамабіляў. AUTO.TUT.BY вывучыў, якія аўтамабілі стаяць у выканкамаўскіх гаражах, колькі яны каштуюць і колькі можа каштаваць іх абслугоўванне.

Акрамя прадстаўнічага седана ў аўтапарку Віцебскага аблвыканкама ёсць як мінімум тры аўтамабіля Tоyota Land Cruiser 100 (усе 2006 г.), дзве Toyota Avensis (2007 і 2008 г.), два Volkswagen Touareg (2003 і 2008 г.), восем Volkswagen Passat B6 (2006, 2007 і 2008 г.), Volkswagen Sharan і Volkswagen Caravelle (абодва 2007 г.), Volvo S80 ( 2007 г.) і яшчэ некалькі больш простых аўтамабіляў — марак Skoda і Kia.

Таргі на аказанне ў 2014 годзе паслуг па рамонце і тэхабслугоўванні аўтамабіляў абвясціў таксама Гомельскі аблвыканкам. Сярод лотаў — машына старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дворніка Audi А8L 2011 года выпуску. Мадэль больш сціплая, чым у Аляксандра Косінца.

У аўтапарку Гомельскага аблвыканкама, мяркуючы па аўкцыённых дакументах, таксама лічацца дзве Audi А6 (2005 і 2007 г.), дзве Toyota Land Cruiser (2006 і 2008 г.), два Volkswagen Touareg (2011 і 2008 г.), Volvo S80 (2006 г.), і яшчэ некалькі больш бюджэтных и старых аўтамабіляў, якія таксама маюць патрэбу ў бягучым рамонце і тэхабслугоўванні.

Брэсцкі аблвыканкам мае патрэбу ў гэтым годзе ў паслугах аўтасэрвісу для BMW 750i, двух Volvo S80, двух Mercedes Е320 (гады выпуску аўтамабіляў, якімі карыстаюцца чыноўнікі Брэсцкай вобласці, у аўкцыённых дакументах не пазначаны). Таксама сярод лотаў — Toyota Land Cruiser Prado і Land Cruiser 100 і 200.

Нагадаем, у 2011 годзе губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар перасеў з «Land Cruiser» на Audi A8 L (у апублікаваных на днях аўкцыённых дакументах гэтая машына не пазначана). Паведамленне аб новым раскошным аўтамабілі губернатара нарабіла шмат шуму ў інтэрнэце. Пазней стала вядома, што Audi A8 былі закуплены для ўсіх кіраўнікоў абласцей — паводле рашэння прэзідэнта.

У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка вырашыў зрэзаць выдаткі дзяржворганаў на аўтатранспарт і падпісаў указ, у адпаведнасці з якім чыноўнікі не могуць купляць службовыя машыны даражэй 25 тыс. еўра ў эквіваленце. Праўда, ліміт уведзены з агаворкай — «калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам».

Сэрвіс дарагіх аўтамабіляў, як правіла, абыходзіцца даражэй, чым бюджэтных марак. Як вынікае з дакументаў Брэсцкага аблвыканкама, у 2014 годзе расходы на тэхабслугоўванне і бягучы рамонт пазадарожнікаў і седанаў прадстаўнічага класа могуць складаць 6-10 тыс. даляраў у эквіваленце на адну машыну.

Чым даражэй аўтамабіль - тым даражэй і страхавы поліс КАСКО для яго. У мінулым годзе Віцебскі аблвыканкам аб'яўляў тэндэр на поўнае КАСКО для службовай Audi Аляксандра Косінца. Бюджэт тэндэру склаў 10 тыс. даляраў у эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?