Звольнены выкладчык Маскоўскай духоўнай акадэміі Андрэй Кураеў працягвае свой крыжовы паход супраць садамітаў у вярхоўцы Рускай праваслаўнай царквы. Ён збірае ўсю інфармацыю на гэтую тэму і на сёння лічыць, што прыкладна шостая частка ўсіх іерархаў належаць да «царквы ў царкве» — павязанай між сабой групоўкі людзей з гомасэксуальнымі схільнасцямі.

У сваім апошнім інтэрв'ю «Новой газете» Кураеў нагадаў пра тое, што толькі ў 2000-х чатыры епіскапы страцілі свае пасады на гэтай глебе: «пачынаючы з Нікана Екацерынбуржскага. Акрамя таго, Аркадзій быў зняты з Томскай кафедры з-за гэтага, Сава — з пасады кіраўніка аддзела па ўзаемадзеянні з войскам па гучным патрабаванні Радзівонава, тагачаснага міністра абароны, і Гурый Парыжскі (Корсунскі)» [у прыватнасці, епіскапа Саву патрыярх Кірыл прызначыў у Прыднястроўе — епархію Ціраспальскую і Дубасарскую — НН].

Гэта было пры патрыярху Алексію, а пры цяперашнім патрыярху Кірылу трое з гэтых чатырох атрымалі новыя кафедры, адзначае ён.

Гэта, па словах Кураева, толькі надводная частка айсберга.

«Збіраецца ў людзей вось гэты адкладзены попыт на праўду, попыт на чысціню», — мяркуе Кураеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?