15.01.2014 / 20:00

Аўстралійскіх пчол абсталявалі мікраперадатчыкамі

Тысячы пчол у Аўстраліі былі забяспечаныя мікрасэнсарамі, якія дазваляюць адсочваць іх перасоўванне.

Такім чынам навукоўцы спадзяюцца высветліць, чаму ў паўночным паўшар'і памяншаецца папуляцыя пчол, якія займаюць важнае месца ў апыленні многіх сельскагаспадарчых культур.

Працэдура заключаецца ва ўсыпленні насякомых, якіх на пяць хвілін змяшчаюць у халадзільнік, а затым да іх спінак прыляпляюцца мініяцюрныя перадатчыкі, падобныя да заплечнікаў.

Калі эксперымент будзе мець поспех, даследчыкі спадзяюцца абсталяваць перадатчыкамі больш дробных насякомых, накшталт маскітаў або мушак-дразафіл, паводзіны якіх таксама з'яўляюцца аб'ектам вывучэння.

Бі-Бі-Сі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру