Адзін з амэрыканскіх тэлеканалаў назваў сфэры дзейнасьці, якія вымруць за наступныя 10 гадоў. Шукаць новую працу давядзецца газэтчыкам, вытворцам скарбонак і багата каму яшчэ.

На думку дасьледчыкаў, да 2017 году газэты канчаткова стануць лічбавымі й назаўсёды сыдуць у інэрнэт. І гэта нягледзячы на тое, што па газэтным бізнэсе спраўлялі хаўтуры яшчэ пасьля зьяўленьня радыё й тэлевізіі.

Не патрэбныя будуць і вытворцы стужкавых фотаапаратаў, а таксама крамы кампакт‑кружэлак. У барацьбе за пакупніка іх імкліва абыходзяць лічбавыя камэры й інтэрнэт‑крамы.

Таксафоны трапілі ў сьпіс не з‑за свае віны, перадае НТВ. Іх часта выкарыстоўваюць сумнеўныя асобы для сумнеўных тэлефанаваньняў, таму гарадзкія ўлады лічаць за лепшае проста прыбраць таксафоны з вуліц.

І, нарэшце, самы кранальны пункт у сьпісе — вытворчасьць скарбонак. Электронныя грошы загналі сьвінак з прарэзам у сьпіне на паліцы антыкварных лавак.

Паводле deita.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0