Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 студзеня паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Мікалай Крыжэвіч.
«Пытанне павышэння тарыфаў у грамадскім транспарце Мінска пакуль не стаіць, паколькі перад новым годам былі пэўныя зрухі», — сказаў Крыжэвіч.
Апошні раз праезд у грамадскім транспарце ў Мінску даражэў 1 снежня. Кошт адной паездкі вырас з 2.500 да 3.000 рублёў.