Заўтра ў Мінск прывозяць рэліквію з Афонскага манастыра – «дары вешчуноў». Дары вязуць праз Расію. У Маскве і Пецярбургу людзі, каб пабачыць яе, стаялі па шмат гадзін у чэргах.

Гэтыя Дары, расказваў вернікам патрыярх Маскоўскі Кірыл, былі «клапатліва захаваныя Дзевай Марыяй, Маці Збаўцы, і перададзеныя Ёю ў Ерусалімскую Царкву, дзе яны захоўваліся да IV ст., а затым былі перанесеныя ў новую сталіцу Усходняй Рымскай імперыі горад Канстанцінопаль.

Калі ж паўстала небяспека іншаземнага ўварвання ў Канстанцінопаль, то гэтая святыня была перанесена на Гару Афон, дзе з тых часоў захоўваецца ў манастыры святога Паўла».

«Дары» ўяўляюць сабой не якіясьці амфары ці куфры, у якіх вешчуны маглі б прынесці Немаўлятку Ісусу золата, ладан і смірну, а невялікія залатыя падвескі, упрыгожаныя тонкім арнаментам.

У атэістычныя савецкія часы, у акадэмічных кніжках, прысвечаных мастацтву Візантыі, проста і будзённа пісалі: «…так званыя «дары вешчуноў» — разрозненыя часткі ўпрыгожання традыцыйнага пояса візантыйскіх імператараў, які падкрэслівае іх сан інсігніі, — залатыя пласцінкі-нашыўкі, аздобленыя характэрнай позневізантыйскай сканню, у асноўным выраблены ў XV ст.»

Адкуль узяліся «дары вешчуноў» і звязаная з імі легенда? Як паведамляе афіцыйны блог экспертаў Музея імя Андрэя Рублёва,

першым з праваслаўных пра «дары вешчуноў» згадаў Дабрыня Ядрэйкавіч —

будучы наўгародскі епіскап Антоній. Быўшы ў Візантыі ў 1200, ён адзначаў (з чужых словаў), што ў Сафіі ёсць «сасуды залатыя», якія нібыта прынеслі Хрысту волхвы.

Гэтыя ж сасуды згадваюцца і ў іншых тагачасных апісаннях Канстанцінопаля, аднак

ніякага літургічнага шанавання гэтых «залатых сасудаў» — здавалася б, гэтак каштоўных хрысціянскіх рэліквій — ніколі ў Візантыі не было.

Таксама Дабрыня Ядрэйкавіч кажа менавіта пра сасуды, а не пра залатыя пласціны-нашыўкі, якія сёння называюцца «дарамі вешчуноў».

Першая гістарычная згадка «дароў» у сучасным іх выглядзе ўтрымліваецца ў дакуменце канца XV стагоддзя,

а падрабязнае апісанне сустракаецца толькі з сярэдзіны XVIII ст.

Упершыню апісвае іх падарожнік Васіль Грыгаровіч-Барскі, родам з Кіева, які наведаў Афон ў 1744.

Ён адзначае, што часткова ўпрыгожанні былі вырабленыя «у мой час» і падаравала іх афонскім манахам «Мара, дачка Юрыя, валадара Сербскага».

Гэта гістарычная асоба — Мара Бранкавіч, 1418 г.н., дачка сербскага дэспата Георгія (Джурджу) Бранкавіча (кіраваў Сербіяй ад 1427 да 1456) і Ірыны Кантакузіны (візантыйскай прынцэсы), жонка (ад 1435) асманскага султана Мурада II.

Факт прынясення Марай Бранкавіч у дар сербскаму манастыру Св. Паўла на Афоне ў 1470 позневізантыйскага залатога пояса з 9 залатых пласцін і 69 пацер з сумесі ладану і смірны, быў дакументальна зафіксаваны ў турэцкім фірмане,

страчаным у пачатку XX ст. падчас пажару. Праўда, ні Мара Бранкавіч, ні турэцкія храністы яшчэ не ведалі, што гэта былі тыя самыя «дары вешчуноў».

Такія

залатыя паясы былі вядомыя ў візантыйскіх імператараў, яны падкрэслівалі іх сан інсігніі (былі знакамі магутнасці, сану),

але ў ніводнай з гістарычных крыніц няма ні слова пра літургічную традыцыю нашэння залатога паяса з «дарамі вешчуноў».

Геаметрычныя ўзоры на залатых пласцінах выкананыя ў тэхніцы тыповай поствізантыйскай сканіі, аналагі якой лёгка адшукаць на акладах афонскіх абразоў XV—XVI ст.

Пазней пояс быў падзелены на асобныя фрагменты. А

ў пачатку 1980- х «дары вешчуноў» пачалі выкарыстоўвацца Грэчаскай царквой для збору ахвяраванняў,

і да іх быў складзены адпаведны канон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?