Жыхар Гродна ў лесе каля вёскі Славіч злавіў у пастку бабра. За незаконнае паляванне яму прыйдзецца пакрыць шкоду прыродзе і кошт тушкі. Сума складае каля 10 мільёнаў рублёў.

Як паведамляе дзяржінспектар Гродзенскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Віктар Савоневіч, інспектары выявілі ў капкане ўжо мёртвага бабра.

Толькі паляўнічы сабраўся выцягнуць звера, як яго затрымалі. Дакументаў на права здабычы паляўнічай жывёлы ў мужчыны не было. На месца выклікалі следча-аператыўную групу. Сабраны матэрыял перададзены ў следчы камітэт Гродзенскага межрайаддзела. Узбуджана крымінальная справа.

Вінаваты можа быць пакараны штрафам, або арыштам да 6 месяцаў, ці абмежаваньнем волі да двух гадоў, або пазбаўленнем волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?