На пешаходнай дарожцы аўтобус наехаў на жанчыну 1970 года нараджэння. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС дасталі яе з-пад транспартнага сродку і перадалі медыкам, якія канстатавалі смерць пацярпелай.

Сам 41-гадовы кіроўца быў дастаўлены ў шпіталь з папярэднім дыягназам «эпілептычны статус».

Эпілептычны статус — гэта стан, пры якім эпілептычныя прыпадкі ідуць адзін за адным (звычайна больш за 30 хвілін), і ў прамежках паміж прыпадкамі хворы не прыходзіць у прытомнасць. Статус можа ўзнікаць як ускладненне эпілепсіі або быць яе праявай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?