Легендарны савецкі дысідэнт Міхаіл Кукабака лічыць «недапушчальным і абразлівым тое, што кіраўніку беларускай дзяржавы забароненыя візіты на Захад.

«Я знаходжу шмат агульнага паміж Назарбаевым і Лукашэнкам, — кажа ён. — Але Назарбаева, як вы ведаеце, нідзе не ігнаруюць на Захадзе, хоць паводзіны аднолькавыя.

Сутнасць маёй ідэі ў тым, што, калі б Лукашэнка стварыў палітычную сітуацыю хаця б падобную да ўкраінскай, з элементамі дэмакратыі, то, улічваючы, што беларускае насельніцтва ў масе сваёй русіфікавана значна больш, чым ва Украіне, паўстала б маса прарасейскіх груп і партый.

У Беларусі ўтварылася б магутная прарасійская пятая калона. Можна было б рэзка пагоршыць становішча, і насельніцтва дружнымі радамі прагаласавала б за ўваходжанне ў склад Расеі чарговы губерняй.

Глядзіце, Лукашэнка ўсталяваў жорсткі рэжым. І ён нібыта ўзначаліў курс на ўз'яднанне з Расіяй, то бок перахапіў ініцыятыву і ніякіх палітычных партый, скіраваных на гэта, у Беларусі няма. А на самай справе ідзе пастаянная гульня, каб любымі шляхамі захаваць эканоміку Беларусі, захаваць яе незалежнасць. Яго можна крытыкаваць з той пазіцыі, што ён не зусім аптымальнае усё гэта робіць, кіруе эканомікай. Але калі б адразу было, як ва Украіне, Беларусь ужо, напэўна, стала б часткай Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0