Аляксандр Лукашэнка ўганараваў дзяржаўнымі ўзнагародамі хакеістаў і трэнераў «за значны асабісты ўнёсак у развіццё спартыўнай сферы краіны, дасягненні высокіх спартыўных вынікаў, актыўнасць у грамадскім жыцці».

У прыватнасці, медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны галоўны трэнер і спартсмен-інструктар ААТ «Хакейны клуб» Нёман» Алег Малашкевіч і Вячаслаў Лісічкін, старшы трэнер Бабруйскага філіяла «Дынама-Шыннік» ЗАТ «хакейны клуб «Дынама-Мінск» Аляксандр Макрыцкі, трэнер хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» Уладзімір Мелянчук, спартсмен-інструктар хакейнага клуба «Металург-Жлобін» Аляксей Плотнікаў, спартсмен-інструктар хакейнага клуба «Гомель» Сяргей Стась, член каманды прэзідэнта Беларусі па хакеі Сяргей Шабанаў.

Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвоена спартыўнаму дырэктару хакейнага клуба «Шахцёр» Аляксандру Аляксееву, трэнеру-выкладчыку спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву № 5 Яўгену Летаву, трэнеру хакейнага клуба «Шахцёр» Уладзіміру Світу, спартсмену-інструктару хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» Максіму Слышу.

Падзяку прэзідэнта за высокія спартыўныя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага спорту аб'яўлена трэнеру дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Дынама» па хакеі з шайбай Андрэю Кавалёву, спартсмену-інструктару хакейнага клуба «Металург-Жлобін» Аляксандру Радзінскаму, члену каманды прэзідэнта па хакеі Аляксею Цітаўцу.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём «За працоўныя заслугі» членаў сваёй хакейнай каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0