Паведамляе афіцыйны сайт палітыка:

Прадпрыемства «Мінгарводаканал» хоча атрымаць ад Аляксандра Мілінкевіча 858 796 рублёў за нібыта прачыстку каналізацыі на Кастрычніцкай плошчы

На імя Аляксандра Мілінкевіча прыйшоў ліст за подпісам дырэктара «Мінгарводаканала» І. Герасімёнка «Аб вяртанні беспадстаўных выдаткаў». У лісце пазначана, што «22 сакавіка прадпрыемства панесла беспадстаўныя выдаткі па прачыстцы каналізацыйнай сеткі ад пабочных прадметаў у месцах скаплення мітынгуючых».

Дырэктар прадпрыемства называе Аляксандра Мілінкевіча «адным з арганізатараў» мітынга і прапаноўвае сплаціць прадпрыемству 858 796 рублёў.

Да ліста далучана таксама копія сметы, дзе, між іншага, ёсць наступныя пункты: «прачыстка дваравой сеткі каналізацыі, ачыстка калодца ад бруду і смецця, заварванне люка калодца, кампенсацыя за малааб’ёмнасць (!), памер прэміі (!!), сума прэміі – 63 тысячы (!!!)».

Нагадаем, што ўчора каля сотні людзей сабраліся на паштамце, каб пералічыць-такі Мінгарводаканалу нанесеныя жыхарамі намётавага мястэчка «страты». Але, як паведамляюць карэспандэнты «Радыё Свабода» і відавочцы, людзей прасілі разысьціся, а касірка закрыла акенца і адмовілася прымаць грашовыя пераводы.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0