Вікторыя Азаранка (N2 ВТА) заявіла, што пакуль не прыняла канчатковага рашэння ва ўдзеле ў Кубку Федэрацыі за зборную Беларусі.
«Ня ведаю, што сказаць пра мой удзел у Кубку федэрацыі. На самой справе мяне ніхто не пытаўся, узялі і заявілі проста так. Нават не ведаю, што пакуль адказаць. Я не гатова.»
Паводле звестках «Прэсбола», «узялі і заявілі» Азаранку не ў Беларускай тэніснай федэрацыі, а ў ІТФ. Да прызначанага тэрміну БТФ свой варыянт квартэта не прыслала, пасля чаго міжнародная федэрацыя проста абрала для заяўкі чатырох першых паводле рэйтынгу беларусак.
0
0
0
0
0
0