Супрацоўнікі нью-ёркскай галерэі Les Enluminures выявілі ў нядаўна набытым партугальскай манускрыпце малюнак кенгуру.

Па словах спецыялістаў, малюнак можа змяніць погляд гісторыкаў на адкрыццё еўрапейцамі Аўстраліі.

Манускрыпт з нотамі царкоўных песнапенняў галерэя набыла ў партугальскага калекцыянера за 15 тысяч даляраў. Дакумент датуецца 1580—1620 гадамі.

Галандзец Вілем Янсзан, які цяпер лічыцца першым еўрапейцам у Аўстраліі, высадзіўся на мацерыку толькі ў 1606 г. Такім чынам, калі дата будзе ўдакладнена, дакумент можа стаць сведчаннем прыярытэту партугальцаў у адкрыцці Аўстраліі.

«Альбо аўтар гэтага манускрыпта быў у Аўстраліі, альбо, што яшчэ цікавей, малюнкі аўстралійскіх жывёл ўжо былі вядомыя ў Партугаліі да моманту яго стварэння» — сцвярджае супрацоўнік галерэі.

Адзін з гісторыкаў сцвярджае, што партугальцы адкрылі Аўстралію ў 1521-22 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?