Герхард Эртль

У сераду стаў вядомы чарговы нобэлеўскі ляўрэат. Прэмію ў галіне хіміі атрымаў нямецкі навуковец Герхард Эртль.

Эртль атрымаў узнагароду ў дзень свайго нараджэньня за дасьледаваньні хімічных працэсаў на цьвёрдых паверхнях. Гэтая галіна хіміі вывучае такія працэсы, як іржу жалеза, працу паліўных элемэнтаў, а таксама выкарыстаньне гетэрагенных каталізатараў у машыннай вытворчасьці. Працы Эртля пакладзеныя ў аснову вытворчасьці паўправаднікоў, выпрацоўцы некаторых угнаеньняў. Паводле спэцыялістаў, дасьледаваньні немца дапамагаюць разумець працэсы, якія адбываюцца ў азонавым слоі атмасфэры, і аб парніковым эфэкце.

Герхард Эртль нарадзіўся ў Штутгарце. Ён зьяўляецца ганаровым прафэсарам Бэрлінскага інстытуту імя Фрыца‑Хабера таварыства Макса Планка.

Гэта ўжо другая сёлета прэмія нямецкаму навукоўцу, першую ўчора ў галіне фізыкі атрымаў Пэтэр Грунбэрг.

Заўтра стане вядомым ляўрэат Нобэля‑2007 па літаратуры, а ў пятніцу ляўрэат прэміі міру.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0