Міністэрства гандлю трымае на асаблівым кантролі працу абектаў гандлю і грамадскага харчавання ў Мінску напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.

«Да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску засталося не так шмат часу, і мы трымаем на асаблівым кантролі працу аб`ектаў, якія будуць абслугоўваць гасцей і жыхароў Мінска ў гэты перыяд. У адпаведнасці з заканадаўствам рэжым праверкі такіх аб`ектаў павінен супадаць з рэжымам іх працы», — адзначыў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік упраўлення кантролю спажывецкага рынку — гандлёвай інспекцыі Мінгандлю Валяр`ян Бяспалы.

Паводле слоў чыноўніка, ужо праведзены праверкі аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, якія працуюць на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск і сталічнага чыгуначнага вакзала. Вынікі гэтых праверак будуць разглядацца на пасяджэнні камітэта пад старшынствам міністра гандлю.

«На жаль, парушэнняў было ўстаноўлена дастаткова шмат, — паведаміў Бяспалы. — У прыватнасці, высветлілася, што практычна ў кожным другім аб`екце гандлю рэалізуецца пратэрмінаваны тавар.

Адпаведна, і попыт з суб`ектаў гаспадарання будзе ўзмоцнены, у першую чаргу з тых, што ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі аэрапорта і вакзала. Гэта твар нашага горада».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?