Брытанскія навукоўцы правялі чарговае даследаванне, каб высветліць, дзе офісны супрацоўнік будзе працаваць больш эфектыўна, а самае галоўнае — атрымліваць ад працы задавальненне.

У адпаведнасці з вынікамі даследавання, супрацоўнікам, чые сталы размешчаны каля вакна, працуецца весялей і прадуктыўней за тых, якія сядзяць у цэнтры пакоя.

Па дадзеных навукоўцаў, у першых рэакцыя на тое, што адбываецца ў офісе і прадукцыйнасць працы ў два разы вышэй. Акрамя таго, гэтыя работнікі часцей усміхаюцца.

Эксперты тлумачаць гэта проста — натуральнае святло нават у пахмурны дзень лепш штучнага. Акрамя таго, сонечнае святло дазваляе супрацоўнікам офіса рэгуляваць свае рытмы жыцця, праганяе стому, паляпшае разумовыя здольнасці і, тым самым, падвышае працаздольнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?