Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў кіраўніка сваёй адміністрацыі Сяргея Лёвачкіна, паведамляюць інфармагенцтвы.

Указ аб звальненні Лёвачкіна вечарам у пятніцу, 17 студзеня, быў апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны. Прычыны вызвалення Сяргея Лёвачкіна ад займанай пасады ва ўказе не ўдакладняюцца.

Сяргей Лёвачкін займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны з канца лютага 2010 года. Пасля таго, як у ноч на 30 лістапада 2013 года байцы спецпадраздзялення «Беркут» ужылі сілу пры спробе разгону лагера прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве, Лёвачкін падаў прашэнне аб адстаўцы.

Аднак тады Віктар Януковіч адхіліў яго просьбу, паабяцаўшы пры гэтым разгледзець прашэнне Лёвачкіна пра адстаўку «пасля нармалізацыі сітуацыі ў краіне».

Лёвачкін лічыўся прыхільнікам еўрапейскага выбару Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?