Смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне ля ўваходу ў рэстаран «Ліванская таверна», дзе часта бываюць замежнікі і ўрадавыя чыноўнікі.

Пасля гэтага ў рэстаран ўварваліся двое баевікоў і адкрылі агонь.

Загінулі 13 грамадзян Канады, Расіі, Брытаніі і Лівана, а таксама восем афганцаў, у тым ліку ўладальнік рэстарана. Сярод забітых — пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду Вабель Абдалах і супрацоўнікі місіі ААН.

Рэстаран, дзе адбылася трагедыя, размешчаны праз дарогу ад амбасады Бельгіі. У гэтым жа раёне размешчаны амбасады Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Брытаніі, а таксама некалькі дзяржаўных арганізацый.

Баевікі былі забітыя супрацоўнікамі службы бяспекі, якія прыбылі на месца нападу.

Карэспандэнт Бі-бі-сі паведамляе, што выбух і стральба былі чутны за два кіламетры. Перастрэлка працягвалася каля 10 хвілін.

У заяве руху «Талібан» гаворыцца, што гэты рэстаран быў выбраны ў якасці аб'екта нападу таму, што ў ім часта бываюць замежнікі.

На пачатку гэтага тыдня адзін з прадстаўнікоў талібаў заявіў, што рух ўпэўнены ў сваёй перамозе пасля вываду з Афганістана сіл міжнароднай кааліцыі, які назначаны на канец гэтага года.

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі, цяжка паверыць, што пры цяперашнім раскладзе сіл талібы здольныя захапіць уладу, але неабходна памятаць, што захоп імі Кабула ў 1996 годзе быў нечаканым, і яны могуць ўзмацніцца, калі на выбарах у красавіку гэтага года будзе абраны слабы карумпаваны прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?