Некалькі дзесяткаў чалавек, якія прадстаўляюць сябе, як «жыхары Кіева» прыйшлі ў суботу да барыкады Майдана на скрыжаванні Хрышчаціка і вуліцы Б.Хмяльніцкага з намерам «навесці парадак у сталіцы».

Сярод іх як маладыя людзі спартовага целаскладу, так і людзі пенсійнага ўзросту.

Як перадаюць інфармагенцтвы, мітынгоўцы — прыхільнікі еўраінтэграцыі — мякка і безканфліктна не дазволілі «цітушкам» разабраць барыкаду. Актывісты Еўрамайдану сталі ў шэрагі звонку барыкады і перакрылі падыходы да яе.

Міліцыя ў акцыю не ўмешвалася, застаючыся ў баку.

Для прадухілення магчымых правакацый і сутыкненняў на месца падзей прыбылі народныя дэпутаты на чале з лідэрам партыі «Свабода « Алегам Цягнібокам.

Ніякіх канфліктаў паміж тымі, хто сабраўся па абодва бакі, пакуль не адбылося, людзі абмяжоўваюцца дыскусіямі і абменам думкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0