Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні абвясьціў набор у свае магістэрскія праграмы і выказаў гатоўнасьць прыняць на навучаньне рэпрэсаваных студэнтаў беларускіх вузаў.

«Мы, члены Сената ЕГУ, далучаемся да патрабавання вызваліць з-пад арышту ўдзельнікаў мірных мітынгаў, якія праходзілі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Мы абураныя парушэннем акадэмічных правоў моладзі, якую па палітычных матывах выключаюць з беларускіх ВНУ. Сенат заяўляе аб сваёй гатоўнасці прыняць для працягу навучання на адпаведныя праграмы ЕГУ студэнтаў, якія страцілі такую магчымасць у Беларусі.»

Сярод магістэрскіх праграмаў, інфармуе навучальная установа, магістратура па паліталёгіі для лідэраў і актывістаў няўрадавых арганізацыяў.

Сайт ЭГУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0