Вернікі выстойваюць па пяць-шэсць гадзін у чарзе, каб пакланіцца Дарам Вешчуноў, якія былі дастаўлены у Мінск 17 студзеня і зараз знаходзяцца ў сталічным Доме міласэрнасці.

У дзень да святыняў падыходзіць каля 100 тысяч чалавек, паведамілі ў праграме «Панарама» тэлеканала «Беларусь 1».

Дары Вешчуноў суправаджаюць манахі Афонскага манастыра. У Мінску ім дапамагаюць каля 80 беларускіх святароў.

Каля Дома міласэрнасці пастаянна знаходзяцца валанцёры Чырвонага Крыжа. У іх палатках вернікі, якія ў халоднае надвор'е прыходзяць да святыняў з дзецьмі, могуць абагрэцца і атрымаць у выпадку неабходнасці медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?