Крыху болей за гадзіну спатрэбілася супрацоўнікам ратавальный станцыі «Вяча» пад Мінскам, каб з дапамогай бензапілы зрабіць прыгожую палонку у выглядзе крыжа. Дзеля зручнасці тых, хто будзе сыходзіць у ваду, усталявалі драўляную лесвіцу, яе прыціснулі да дна трыма гірамі. Асвяціць ваду прыехау мясцовы бацюшка Алексій. І першай у палонку ступіла прыхажанка Людміла.
Купанне ў палонцы таксама адбывалася ўвечары 18 студзеня на водасховішчы Цна.