Каля Вярхоўнай Рады ў Кіеве, на рагу вул. Інстытуцкай і Шаўкавічнай паміж актывістамі Еўрамайдану і Аўтамайдану адбылася сутычка з праваахоўнікамі.

Не атрымаўшы адказу ад апазіцыі наконт адзінага лідара супраціву, прадстаўнікі Аўтамайдану заявілі: «Няхай яны вызначаюцца, а мы праз паўгадзіны ідзем да ВР і будзем стаяць пакуль не адменяць ганебныя законы (16 студзеня)».

Пазней стала вядома, што на рагу Інстытуцкай і Банкавай аўтамабіль актывіста спынілі і спрабавалі адабраць правы ў кіроўцы. Прысутныя актывісты — некалькі сотняў чалавек — згрудзіліся вакол праваахоўнікаў.

Пасля слоўных сутыкненняў у работнікаў паляцелі скамканыя грошы, дробязь, народ скандаваў «Ганьба! Ганьба!», «Банду гэць!».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?